Вы не ў шоку ад цэн у аптэцы?
- 6.08.2026, 16:39
Здаецца, хтосьці нас падманвае.
Карыстальніца Threads rutkovskaya_kristina звярнула ўвагу на кошт лекаў і медыцынскіх прэпаратаў.
«Беларусы, вы не ў шоку ад цэн у аптэцы? – пытаецца яна. — Кроплі для ўвільгатнення вачэй — 50 рублёў! Вам не здаецца, што нас нядрэнна так падманваюць?»
— Кроплі ў нос у нас у тры разы даражэй, чым у Маскве. Не здзіўлены. Тое самае датычыцца і іншых лекаў.
Іншыя карыстальнікі сацсеткі падтрымалі аўтарку паста і параўналі цэны ў Беларусі і суседніх краінах. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Нядаўна купляў «Артелак Всплекс» у флаконе, заплаціў 30 рублёў з капейкамі
— Ды не тое слова. Уражанне, што ніжэй за 20 рублёў нічога няма.
— У былыя часы вазілі лекі з Украіны, розніца ў цэнах дасягала 40—50% і якасць не параўнаць з нашай.
— «Флуканазол» у Расіі ў 10 разоў танней.
— А на чым ім яшчэ зарабляць?
— Я ў шоку, мой прэпарат «Мальтофер» — у два разы даражэй, чым у Расіі.
— Здаецца, таму прывезла мяшок кропель для вачэй з Егіпта па пяць рублёў.
— «Тауфон» — 3 рублі!